Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Памятка педагогу

Памятка педагогу

"Як займацца самаадукацыяй"

  1. Абярыце тэму самаадукацыі.

Памятайце, што:

- Тэма вызначаецца зыходзячы з метадычнай тэмы школы; вашых цяжкасцяў; спецыфікі вашых індывідуальных інтарэсаў.

- Тэрмін працы над тэмай вызначаецца індывідуальна і можа складаць ад 2-х да 4-х гадоў.

- У працэсе працы над тэмай самаадукацыі і па яе завяршэнні вам неабходна прадставіць напрацаваны матэрыял.

- Намеснік дырэктара па НМР вядзе ўлік тэм самаадукацыі, курыруе дзейнасць педагогаў па іх рэалізацыі, кансультуе, аказвае неабходную метадычную дапамогу.

  1. Сфармулюйце мэту і задачы самаадукацыі.

Памятайце, што:

- мэта павінна гучаць ёміста, адлюстроўваць і ўдакладняць тэму самаадукацыі.

-задачы самаадукацыі - гэта крокі па дасягненні мэты самаадукацыі.

  1. Вызначце кола крыніц інфармацыі.

Крыніцамі інфармацыі могуць быць: тэлебачанне, газеты, часопісы, літаратура (метадычная, навукова-папулярная, публіцыстычная, мастацкая і інш.), матэрыялы сеткі Інтэрнэт, відэа, аўдыё інфармацыя на розных носьбітах, платныя курсы, семінары і канферэнцыі, майстар-класы, мерапрыемствы па абмене вопытам, экскурсіі, тэатры, выставы, музеі, канцэрты, курсы павышэння кваліфікацыі, урокі калег і г.д.

  1. Складзіце план самаадукацыі.

Прыкладны план працы над тэмай

Этапы

Змест работы

Тэрміны

I. Дыягнастычны

1. Аналіз цяжкасцяў.

2. Пастаноўка праблемы.

3. Вывучэнне літаратуры па праблеме, наяўнага досведу.

I год працы над тэмай

II. Прагнастычны

1. Вызначэнне мэты і задач работы над тэмай.

2. Распрацоўка сістэмы мер, накіраваных на вырашэнне праблемы.

3. Прагназаванне вынікаў.

I год працы над тэмай

III. Практычны

1.Сістэма мер, накіраваных на вырашэнне праблемы.

2.Фарміраванне метадычнага комплексу.

3.Адсочванне працэсу, бягучых, прамежкавых вынікаў.

3.Карэкціроўка працы.

II год; (III)

IV. Абагульняючы

1. Падвядзенне вынікаў.

2. Афармленне вынікаў работы па тэме самаадукацыі.

3. Прадстаўленне матэрыялаў.

III год, (IV)

V. Укараняльны

1. Выкарыстанне вопыту самім педагогам у працэсе далейшай работы.

2. Распаўсюджванне.

У ходзе далейшай педагагічнай дзейнасці.

  1. Вызначце вынікі работы над тэмай.

Імі могуць стаць павышэнне якасці выкладання прадмета (указаць паказчыкі, па якіх будзе вызначацца эфектыўнасць і якасць); распрацаваныя або выдадзеныя метадычныя дапаможнікі, артыкулы, падручнікі, праграмы, сцэнарыі, даследаванні; распрацоўка новых форм, метадаў і прыёмаў навучання; , педсаветах, семінарах і г. д.;распрацоўка дыдактычных матэрыялаў, тэстаў, нагляднасцей;выпрацоўка метадычных рэкамендацый па прымяненні новай інфармацыйнай тэхналогіі;распрацоўка і правядзенне адкрытых урокаў па ўласных, наватарскіх тэхналогіях;стварэнне камплектаў педагагічных распрацовак;правядзенне трэнінгаў, семінараў, канферэнцый , майстар-класаў, абагульненне вопыту па тэме.

  1. Рэгулярна праводзьце аналіз і ацэнаку дзейнасці падчас самаадукацыі.
  2. Падрыхтуйце справаздачу па тэме самаадукацыі.

Форма справаздачы можа быць розная: выступленні (справаздача) на пасяджэнні МА, МС, педсавета, практыкум, трэнінг, майстар – клас, абагульненне вопыту, метадычнае апісанне, рэпартаж, рэферат, паказ працы, адкрыты прагляд, школа перадавога вопыту, часопіс перадавога вопыту, творчая справаздача, творчая лабараторыя, эстафета перадавога вопыту, педагагічная выстава, дзень адчыненых дзвярэй, педагагічная майстэрня, школа педагога- эксперыментатара, калёквіум, стажыроўка, серыя навучальных заняткаў, парфоліа, творчая майстэрня, педагагічны праект, прафесійныя конкурсы і г.д.

  1. Выступіце са справаздачай па тэме самаадукацыі перад калегамі сваёй навучальнай установы.