Памер шрыфту
A- A+
Iнтэрвал памiж лiтарамі
Каляровая схема
A A A A
Дадаткова

Раздзелы сайта

Галоўная

Гісторыя заснавання гімназіі

 Сучасны свет дыктуе новыя стандарты. Нават кожны маленькі горад уцягнуты ў працэс глабалізацыі, які закранае ўсе сферы сацыяльнага жыцця: палітыку, эканоміку, культуру, адукацыю.

Камянец як горад са старажытнай гісторыяй уяўляе вялікую цікавасць для наведвальнікаў. Разнастайныя аспекты яго сучаснасці і мінулага выклікае цікаўнасць многіх людзей. Першыя адукацыйныя ўстановы горада адносяцца да пачатку 20 стагоддзя. Інфармацыі недастаткова, бо некаторыя дакументы былі згубленыя, іншыя зніклі падчас вайны. Тым не менш, вядома, што на захад ад Белай Вежы былі два народныя вучылішчы: адно жаночае, другое мужчынскае. Жаночым вучылішчам кіравала Марыя Паеўская. Яе бацька, Леў Паеўскі, быў святаром Св. Сімяонаўскай царквы (вядомы гісторык, археолаг і этнограф). Мужчынскім вучылішчам кіраваў Сямён Грудавік з Углен. У 30-я гады Камянец быў населены, у асноўным, яўрэямі. Габрэйская супольнасць адыграла вялікую ролю ў развіцці адукацыі ў Камянцы. У 1926 г. габрэйская супольнасць "Тарбут" атрымала ліцэнзію на адкрыццё першых сярэдніх школ у рэгіёне. Адна з такіх школ была адкрыта ў Камянцы (цяперашні будынак ваенкамата). Там вывучаліся азы асноўных навук - матэматыкі, гісторыі, геаграфіі, іўрыта.

У старым будынку дома культуры (пабудаваным у 1936 г.) размяшчалася ўнікальная вышэйшая рэлігійная ўстанова адукацыі «Камянецкая Ешыва». Гэта ўстанова была заснавана ў пачатку 20 стагоддзя і мяняла сваё месца размяшчэння некалькі разоў. Яно існавала ў Менску, Крэменчузе і Вільні. Незадоўга да прыходу да ўлады Гітлера, яно асталяваўся ў Камянцы - Літоўску. Кіраваў ім Барух Баер Лейбавіч, вядомы вучоны свайго часу. Установа рыхтавала рабінаў і іншых рэлігійных дзеячаў. Напярэдадні Другой Сусветнай вайны ўстанова эмігравала ў ЗША (праз Сібір і Кітай). Што характэрна, гэтая ўстанова і ў наш час знаходзіцца ў Нью-Ёрку, размешчана на Брадвеі і дагэтуль носіць імя Камянца, г. зн. завецца «Камянецкая Ешыва».

Гімназія

Згодна з архіўнымі звесткамі будаўніцтва будынка вялося пад кіраўніцтвам Тадэвуша Ружыцкага. Будаўнічыя працы былі скончаны 22 ліпеня 1930г. Гэта была сямігадовая польская школа, якая называлася "паўшэхна", г. зн. "для ўсіх", або сярэдняя.

Дырэктарам быў настаўнік матэматыкі Тадэвуш Мазур. Многія выдатныя настаўнікі таго часу працавалі з ім, - Апалінарый Наварэцкі ( настаўнік геаграфіі. фізікі і хіміі), яго жонка Марыя Наварэцкая (настаўнік польскай мовы і літаратуры) (яны абодва былі ўдастоены бронзавых медалёў за поспехі ў працы), Ян Пердэня (пазней стаў прафесарам, доктарам гісторыі і філасофіі Кракаўскага ўніверсітэта), яго жонка Браніслава (настаўнік польскай мовы і літаратуры), Юўжэнка (настаўнік, які ўдзельнічаў у чэмпіянаце па атлетыцы ў Польшчы) і інш. Першых вучняў было 30-18 яўрэяў, 3 палякі і 9 беларусаў .

Школа перажыла ІІ Сусветную вайну і працягвала функцыянаваць. У 1947 годзе яна стала сярэдняй школай з 10-гадовым навучаннем, да таго часу, пакуль у 1962 годзе не была пабудавана СШ №1. З таго часу і да 2001г. яна служыла пачатковай школай, інтэрнатам і КПК. Увесну 2002 г. пачаліся працы па рамонце і рэканструкцыі, падчас якіх пад дахам была знойдзена бутэлька з пасланнем ад будаўнікоў. Пасланне было напісана на трох мовах - польскай, рускай і нямецкай. Пасланне праляжала пад дахам 72 гады. Вось яго змест: «Мы пакідаем нашым нашчадкам у будучыні нашы імёны і адрасы». Тыя хто падпісаў гэтае пасланне - Антоній Клімовіч з Цярэспаля, Лявон Саўчук і Сцяпан Маркаўнікаў з Брэста, Францішак Стасеўскі і Апастасій Кіроўскі, Юзэф Савіцкі (кіраўнік брыгады).

Малыя гарады Беларусі ў цэнтры ўвагі ўрада. Існуе спецыяльная праграма развіцця ўсіх сфер іх жыцця. Адукацыйныя ўстановы Камянца абвяргаюць той стэрэатып, што ў малым горадзе немагчыма атрымаць якасную адукацыю. Найлепшы таму доказ - выдатныя людзі Камянца.