Распачаўся тыдзень беларускай мовы і літаратуры Рэспубліканскім дыктантам, прымеркаваным да Дня народнага адзінства, з удзелам Міністра адукацыі, ў якім прынялі ўдзел вучні 8–11 класаў.
19.09.2022
Першы дзень тыдня суправаджаўся выставай вучэбнай літаратуры па беларускай мове “Сэрцам роднага слова краніся”.
У гэты дзень стартавала акцыя “Размаўляй са мной па-беларуску”: вучні гімназіі складалі “Восеньскі слоўнік”, гаварылі па-беларуску не толькі на ўроках мовы і літаратуры, але і па-за ўрокамі, бралі інтэрв’ю ў дзяцей, бацькоў, супрацоўнікаў школы на роднай мове і пра родную мову “Самае беларускае” і інш. Акцыя працягвалася ўвесь святочны тыдзень.
Вучні 3 – 9 класаў з задавальненнем прэзентавалі віншавальныя паштоўкі “Пажаданні роднай мове”, а таксама стваралі інтэрактыўнае воблака слоў
“Маё любімае слова па-беларуску”.
20.09.2022
Экскурсія да славутай Белай вежы стала дэбютам для пяцікласнікаў.
Для навучэнцаў былі наладжаны віктарыны, конкурсы, акцыі, міні-праекты
на працягу ўсяго тыдня.
21.09.2022
З усёй адказнасцю падышлі вучні 9-11 класаў да конкурса творчых пісьмовых работ “За што я люблю родную зямлю”.
Сустрэча з пісьменнікамі Саюза пісьменнікаў Беларусі, а менавіта Настассяй Мікалаеўнай Нарэйкай, адказным сакратаром газеты “Навіны Камянетчыны”, выклікала столькі хваляванняў і радасці ў гімназістаў.
22.09.2022
Гастранамічны фэст “Беларуская кухня” , у якім прынялі ўдзел і вучні, і настаўнікі гімназіі, стаў сапраўднай кульмінацыяй тыдня роднай мовы.
Адкрытая дыстанцыйная акцыя “Чытаем вершы пра родную мову” адбылася сярод навучэнцаў 10 класа.
Пад час Рэспубліканскай выставы-конкурса дзіцячай творчасці “Пад небам сінім”, прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Я. Купалы і Я. Коласа, была прадстаўлена праца Мальчэўскай Юліі, якая заняла 3 месца ў раённым этапе.
23.09.2022
Вучні 6–8 класаў паўдзельнічалі ў дыстанцыйнай алімпіядзе “Вераснёвыя жарынкі”, што праводзілася на сайце “Падабайкі роднай мове”.
раскрыть » / « свернуть