Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

01.03.2022

Тэматычны тыдзень да Міжнароднага дня роднай мовы быў арганізаваны ў гімназіі г. Камянца.

З нагоды Дня роднай мовы была арганізована ў 9 класе віртуальная экскурсія “Сцежкамі песняра” і прагляд урыўка м/фільма “Новая зямля”.

9-класнікі выступалі з паведамленнем пра жыццёвы і творчы шлях Я. Коласа.

         Вучні 5 класа бралі ўдзел у конкурсе малюнкаў “Вобразы мілыя роднага краю”. Удзельнічалі ў гульні “Пазнай хто я”, інтэграваных занятках (беларуская літаратура – працоўнае навучанне) “Літаратурная энцыклапедыя беларускай кухні”. Праглядзелі м/фільм на беларускай мове “Трэці лішні”.

         Вучні 6 класа удзельнічалі ў гульні “Знаўцы беларускай мовы” і акцыі “З любоўю да роднага слова”.

         Пад час урока-гульні “Славутыя людзі зямлі беларускай” вандравалі по Беларусі, слухалі вершы і песні пра нашу краіну, успаміналі гістарычныя падзеі нашай Бацькаўшчыны.

         Літаратурная віктарына “Вядомыя – невядомыя пісьменнікі” была проведзена для вучняў 11 класа.

Фотапраект “Я – беларусачка і я – беларус” стаў працягам Дня роднай мовы ў інтэрнэце.

На працягу дня (21 лютага) былі арганізаваны інтэрактыўныя перапынкі і час творчасці “Фарбуем па-беларуску”, акцыя “Мае любімае слова”, разгадванне крыжаванак, галаваломак.
Гульня па беларускай літаратуры "Марскі бой" з 7"А" класам.
Гульня "Поле цудаў "Спадчыну сваю шануем" з 7"Б" класам.
Васіліса Сідарук запісала інтэрвью з маці "Самае беларускае".
У пятніцу Мушчук Сафі (8 клас) удзельнічала ў дыстанцыйнай алімпіядзе па беларускай мове "Марфалагічная вясёлка".
У суботу - інтэлектуальная гульня "Будзьма беларусамі!"
Па вынікам шостай завочнай алімпіяды па беларускай мове і літаратуры сярод вучняў Брэста і Брэсцкай вобласці: 10 клас Котка Данііл і Шумавец Ягор занялі 2 месцы, Касцючык Іван і Краўчынка Арцём - 3 месцы, Мартысюк Раман - 4 месца.